Усталяванне бартавой прылады пасля замены ветравога шкла!
Асабісты кабінет

Усталяванне бартавой прылады пасля замены ветравога шкла!

Паважаныя карыстальнікі!

Нагадваем вам, што ў выпадку замены ветравога шкла на транспартным сродку прыладу электроннай аплаты (бартавую прыладу) неабходна ўсталяваць у адпаведнасці з парадкам яе тэхналагічнай эксплуатацыі (Дапаможнікам карыстальніка ці Дадаткам да дапаможніка карыстальніка).

Пры неабходнасці ліпучкі або кранштэйн для мацавання прылады да ветравога шкла транспартнага сродку можна атрымаць бясплатна, звярнуўшыся ў любы пункт абслугоўвання сістэмы BelToll да выезду на платную дарогу.