Унясенне змяненняў у дагавор пасля замены рэгістрацыйнага знака на транспартным сродку!
Асабісты кабінет

Унясенне змяненняў у дагавор пасля замены рэгістрацыйнага знака на транспартным сродку!

Паважаныя карыстальнікі!

Нагадваем вам, што ў выпадку замены рэгістрацыйнага знака на транспартным сродку неабходна ўнесці змяненні ў дагавор карыстання платнай дарогай да наступнага праезду па платнай дарозе.

Для гэтага неабходна перадаць адпаведныя звесткі ў любы пункт абслугоўвання, а ў выпадку заключэння дагавору карыстання платнай дарогай праз абслуговую арганізацыю – у дадзеную абслуговую арганізацыю.

Звяртаем увагу, што ў выпадку замены рэгістрацыйнага знака далейшы рух па платных дарогах з выкарыстаннем раней атрыманай прылады, не персаналізаванай пад новы рэгістрацыйны знак, з’яўляецца парушэннем.

Да выезду на платную дарогу неабходна атрымаць прыладу электроннай аплаты, персаналізаваную пад новы рэгістрацыйны знак, у бліжэйшым пункце абслугоўвання.