Аб вызваленні ад платы ТС, не зарэгістраваных на тэрыторыі дзяржаў – членаў ЕАЭС
Асабісты кабінет

Аб вызваленні ад платы ТС, не зарэгістраваных на тэрыторыі дзяржаў – членаў ЕАЭС

Паважаныя карыстальнікі!

Нагадваем, што наяўнасць абавязацельстваў па ўнясенні платы за праезд залежыць ад краіны рэгістрацыі транспартнага сродку, а не ад грамадзянства/нацыянальнасці карыстальніка (кіроўцы).

Ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь вызваляюцца карыстальнікі платнай аўтамабільнай дарогі, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай, не большай за 3,5 тоны, не зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка і Расійская Федэрацыя), і прычэпы, якія яны буксіруюць,

1. увезеныя фізічнымі асобамі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, на працягу 10 дзён з дня іх выпуску мытнымі органамі ў мэтах абароту на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза без абмежаванняў па выкарыстанні і распараджэнні;

2. набытыя фізічнымі асобамі на тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і ўвезеныя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, – на працягу 10 дзён з дня набыцця.

Пасля заканчэння згаданых вышэй 10 дзён карыстальнік платнай дарогі абавязаны аплачваць праезд па платнай дарозе ва ўстаноўленым парадку. Невыкананне карыстальнікам платнай дарогі парадку спагнання платы за праезд па платных дарогах мае вынікам адказнасць у выглядзе спагнання платы ў павялічаным памеры ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку спагнання платы за праезд транспартных сродкаў па платных дарогах Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2013 г. № 340.