Аб завяршэнні рамонтных работ на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-3
Асабісты кабінет

Аб завяршэнні рамонтных работ на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-3

Паважаныя карыстальнікі!

Паведамляем вам пра тое, што 03.11.2022 былі завершаны рамонтныя работы на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-3 «Мінск – Віцебск» у раёне 32-га кіламетра.

Рух транспарту пад станцыяй збору аплаты арганізаваны ў звычайным рэжыме ў двух напрамках.

Нагадваем пра неабходнасць забяспечыць наяўнасць прылады электроннай аплаты ў транспартным сродку, яе карэктную ўсталёўку і дастатковую колькасць грашовых сродкаў на балансе, а таксама выконваць іншыя правілы карыстання платнымі аўтадарогамі Рэспублікі Беларусь.