Аб праездзе транспартных сродкаў у перыяд з 14 мая па 13 чэрвеня 2021 года
Асабісты кабінет

Аб праездзе транспартных сродкаў у перыяд з 14 мая па 13 чэрвеня 2021 года

Паважаныя аўтаўладальнікі!

Паведамляем вам, што ў сувязі з адменай правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у 2021 годзе ў г. Мінску, вызваленне ад аплаты праезду па платных аўтамабільных дарогах, прадугледжанае пп. 2.7 п. 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2010 № 10 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай», прымяняцца не будзе.

У перыяд з 14 мая па 13 чэрвеня 2021 года аплата праезду транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны і прычэпаў, якія яны буксуюць, па платных аўтамабільных дарогах Беларусі будзе ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме.

Больш падрабязную інфармацыю аб правілах карыстання платнымі дарогамі Рэспублікі Беларусь вы можаце знайсці на афіцыйным сайце сістэмы электроннага збору платы за праезд BelToll па адрасе beltoll.by.