SMS-запыт праверкі балансу
Асабісты кабінет

SMS-запыт праверкі балансу

SMS-запыт праверкі балансу

SMS-запыт — гэта зручны спосаб самастойна праверыць стан балансу для дагавора ў рэжыме папярэдняй аплаты са свайго мабільнага тэлефона.

Як праверыць баланс па SMS?

SMS-інфармаванне даступна для ўсіх кантактаў, якія абслугоўваюцца ў рэжыме папярэдняй аплаты.* 

Каб праверыць баланс, неабходна адправіць SMS на нумар +375 29 222 07 07 з паведамленнем

BELTOLL#ID кліента#ID дагавора

Даныя для запаўнення палёў «ID кліента» і «ID дагавора» можна атрымаць з дагавора карыстання платнай дарогай, а таксама ў аператара Інфалініі BelToll.

Кошт адпраўленага SMS-запыту роўны кошту SMS-запыту згодна з Вашым тарыфным планам у аператара мабільнай сувязі.

Пасля адпраўкі SMS-запыту карыстальнік атрымлівае адказ у наступным выглядзе:

Справочный баланс/Balance: ХХХХХХХ=ХХХ.ХХBYN_XX:XX:XX

Дзе ХХХХХХХ – нумар дагавора, пазначаны ў запыце, ХХХ.ХХBYN – сума даведачнага балансу, XX:XX:XX – час, на які дадзеная сума зафіксавана на балансе.

У некаторых выпадках магчымы іншыя фарматы SMS-адказаў:

1. У выпадку памылкі ў тэксце SMS-запыту (пропуск #, адсутнасць сімвала або непатрэбны сімвал), або калі набраная камбінацыя ID кліента і (або) ID дагавора не адпавядае рэчаіснасці, карыстальнік атрымлівае паведамленне наступнага фармату:

Неверные данные/Incorrect data +375172798798 **

2. У выпадку недаступнасці сэрвісу па прычыне правядзення тэхналагічных работ і да т. п. карыстальнік атрымлівае ў адказ паведамленне наступнага фармату:

Сервис недоступен/Out of service +375172798798

SMS-запыт балансу даступны пры выкарыстанні паслуг аператара мабільнай сувязі са Спіса краін, выкананні ўмоў забеспячэння паслуг электрасувязі, вызначаных Вашым аператарам, а таксама адсутнасці непрадбачаных тэхнічных цяжкасцей.

** Тэлефонны нумар Інфалініі BelToll