Аб завяршэнні рамонтных работ на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-1
Асабісты кабінет

Аб завяршэнні рамонтных работ на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-1

Паважаныя карыстальнікі!

Паведамляем пра тое, што завершаны рамонтныя работы на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-1 «Брэст – Мінск – мяжа РФ» у раёне 575–582 кіламетраў.

Рух транспарту пад станцыяй збору аплаты на дадзеным участку з 10:40 13.09.2023 арганізаваны ў звычайным рэжыме ў двух напрамках.

Нагадваем аб неабходнасці забеспячэння наяўнасці ў транспартным сродку прылады электроннай аплаты, яе правільнага ўсталявання і дастатковай колькасці грашовых сродкаў на балансе прылады, а таксама аб выкананні іншых правіл выкарыстання платных аўтадарог РБ.